Выставка "Святы таямнічы вобраз" Коллекция икон XVIII-XX вв. из фондов Ветковского музея народного творчества!!!


О проекте:
“Іконы, прадстаўленыя на выстаўцы ў асноўным паходзяць з паселішчаў Веткаўскага раёна і адносяцца да ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Гэта абумоўлена не столькі перыферыйнасцю мясцовай культуры ў перыяд позняга сярэднявечча й Новага часу, колькі складанасцю канфесійных абставінаў ў нашым рэгіёне, а галоўнае, лёсам паселішчаў, што прайшлі праз войны і пажары апошняга стагоддзя. Гістарычная і канфесійная размаітасць культурных традыцый і сувязяў ў рэгіёне абумовіла існаванне надзвычайнай шматстайнасці твораў іканапісу па іканаграфіі, тэхніцы і стылю. У іх выразна адбіліся этапы працэса ўзаемадзеяння праваслаўнага іканапісу з заходнееўрапейскім жывапісам. Найбольш паслядоўна гэта адбывалася ва ўніяцкім мастацтве: кананічныя сюжэты набывалі этнаграфічны характар, суправаджаліся бытавымі падрабязнасцямі, пры гэтым пераасэнсоўваліся вартасці светлаценевага жывапісу. У якасці ўзораў кампазіцый шырока выкарыстоўваліся гравюры з беларускіх ды ўкраінскіх друкаваных выданняў.
У іконах, напісаных сельскімі майстрамі праглядае спадчына беларускай школы іканапісу з яе рэнесанснымі рысамі, альбо традыцыя сармацкага партрэта…Так званыя бабіцкія абразы (па назве вёскі Бабічы Чачэрскага р-на дзе, па ўспамінах жыхароў здаўна пісаліся характэрныя творы і дзе адзначаны імёны апошніх майстроў) аб’яднаныя сістэмай тэхналагічных і мастацкіх прыёмаў, адмысловым творчым почыркам і агульнасцю найбольш распаўсюджаных іканаграфічных тыпаў.
Гісторыя іканапісных традыцый Гомельшчыны непарыўна звязаная з гісторыяй храмаў, па-большасьці разбуранных і занядбаных ў перыяд барацьбы з рэлігіяй. Гэтая выстаўка – спроба ўспомніць страчанае і вярнуцца да захаванага.”
В экспозиции представлены 36 икон.
По материалам Ветковского музея народного творчеств

111