«Каляровыя аповяды» выставка живописи Василия Костюченко (Минск)


Продлится до 22 февраля 2015 г. 

 


Васіль Касцючэнка – вядомы беларускі мастак, педагог, член Беларускага Саюза мастакоў і міжнароднага аб’яднання “Сонечны квадрат” (Масква), мастацкага аб’яднання “Арцель” (Мінск), Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (за 2006 год).

        На сваей выставе Васіль Касцючэнка прадставіць шэраг палотнаў апошніх гадоў,   аб,яднаных канцэпцыяй звароту   да вобразу чалавека, які, нягледзячы на усе тэхнічныя дасягнення, прагматыку   і імклівы рытм існавання, знаходзяць ў жыцці месца для пачуццяў і веры, мар і кахання.
        Поспех мастака Касцючэнкі у тым, что ен здолеў праявіць сябе як сучасны аўтар, які актыўна рэагуе на падзеі і трэнды мастацкага дыскусу і разам з тым, застаецца сентыментальным, лірычным, а часам імтымным творцам.            


        Васіль Касцючэнка належыць да таго кола мастакоў, якія не проста фіксіруюць навакольны свет у яго ж формах, паступова даследуюць яго, шукаюць гармонію паміж сабой і рэальнасцю. Адышоўшы ад састарэлай кансерватыўна-акадэмічнай пластыкі, ен не адмовіўся ад фігуральнага пачатку ў сваем жывапісу, не далучыўся да самых радыкальных плыняў, не звеў сутнасць сваіх творчых пошукаў толькі да фармальна-пластычных эксперыментаў. Ен здолеў выпрацаваць   свае прыемы, сваю толькі яму учасную жывапісную пластыку, адэкватную сенняшнему часу. 
        Стыль мастака упісваецца ў сусветную хвалю “новай фігуратыўнасці”. У ім спалучаюцца элементы беспрадметнага і рэалістычнага мастацтва. Фігуратыўны пачатак у творчасці аўтара падпарадкаваны фармальным патрабаванням кампазіцыі, каляровыя плямы на палотнах Касцючэнкі захоўваюць сувязь з рэальнасцю. Матэрыяльнасць колеру надае выявам паўнакроўнасць, вітальнасць, эфектнае візуальнае вырашэнне. 
        Мастак працуе у розных жанрах (нацюрморт, карціна, краявід, манументальны жывапіс). 
        Яго работы розныя па настроі: ад напружана драматычных (“Ружовае святло”, “Укрыжаванне”, “Устрыманае імгненне”), пабудаваных на спалучэнні кантрастных колераў, да гарманічна-ўраўнаважаных (“Калыханка”, “Белая раніца”),   выкананых у адной светлай танальнасці. Аўтарскі тэмперамент найболь праяўляецца у дынамічных колеравых спалучэннях (чырвонага з   зяленым, зяленага з ружовым і інш.), блізкіх да стылістыкі сучаснага мастацтва.
        Жывапіс Касцючэнкі застаецца далекім ад кідкай мовы рэкламы, і кантрасты на яго палотнах кампазіцыйна згарманізаваны.
        Цікавасць уяўляе свежая серыя прац прысвечаная гораду Мінску (“Горад 1,2”, “Рэха горада”, “Ля храма”). Для гэтых работ характэрны пазітыўны спектр у адлюстраванні аблічча мегаполіса, адчуванне маладой энергетыкі горада.   Гэтая серыя – сапраўдны ўнесак у распрацоўку   мастацкага брэнда горада Мінска.
        Асобную ролю ў творчасці аўтара займаюць палотны на хрысціянскія сюжэты – “Прычасце”, “Радаўніца”,   “Сустрэча”, что нагадваюць пра кранальныя сюжэты народнага іканапісу.
        Аўтар выяўляе у гэтых работах не столькі рэлігійную тэму, колькі традыцыйны міфалагічны светапогляд славянскіх народаў, у аснове якога земляробчы, каляндар з гадавым цыклам святаў.       

Алесь Сухадолаў, мастацтвазнаўца

97