Юбилейная выставка минского государственного художественного колледжа им А. Глебова


Прэс-рэліз
урачыстага адкрыцця юбілейнай выстаўкі творчых работ навучэнцаў
Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
і прэзентацыя каталога,
прысвечанага 65-годдзю каледжа.
Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава

16 сакавіка 2012 г. у ГУ “Картинная галерея Г.Х.Ващенко” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладного мастацтва і прэзентацыя юбілейнага каталога.
Графічныя творы адрозніваюцца асаблівай жывапіснасцю малюнка, дзе галоўная ўвага скіравана не на лінію, а на дэталевы разбор нюансаў тону, адлюстраванне прасторавай глыбіні. Жывапіс навучэнцаў каледжа дэманструе шырокі дыяпазон мастацкіх манер і кампазіцыйных схем. Жывапісная школа адрозніваецца ўвагай да каляровай плямы, абагульнення формы, пластыкі, пабудовы аб’ему пры дапамозе мазкоў. Работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў мастацкага каледжа адрозніваюцца надзвычай добрым адчуваннем спецыфікі матэрыялу і яскравай вобразнасцю.
Адна са старэйшых і самых аўтарытэтных у нашай краіне сярэдніх спецыяльных устаноў у галіне культуры – Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.А.Глебава ў гэтым годдзе адзначае свае 65-годдзе. Менавіта тут атрымалі першыя ўрокі прафесіяналізму Народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Георгій Паплаўскі, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Віктар Грамыка, Май Данцыг, Леанід Шчамялёў…
Мінскае мастацкае вучылішча было заснавана ў 1947 годзе. Гэта быў этапны момант ў станаўленні сучаснай беларускай мастацкай школы. Апошняя навучальная ўстанова рыхтаваўшая мастакоў у нашай рэспубліцы, Віцебскае мастацкае вучылішча, спыніла сваю дзейнасць у 1941 годзе і пасля Вялікай Айчыннай вайны не аднаўлялася. МДМВ адразу ж стала адным з цэнтраў мастацкага жыцця Беларусі. І гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што гэта была адзіная на той момант ў рэспубліцы навучальная ўстанова рыхтаваўшая мастакоў і менавіта ў ёй пачынаецца пасляваеннае адраджэнне і далейшае фарміраванне нацыянальнай мастацкай школы ў тым ліку і яе педагагічнай сістэмы.
У другой палове ХХ-пачатку ХХІ стагоддзя, даволі хутка фарміруецца і развіваецца нацыянальная мастацкая школа. Змяняецца разуменне малюнка, жывапісу, кампазіцыі, гэтыя змены адбіваюцца на творчасці ідучых аднаго за другім пакаленняў мастакоў, але заўсёды захоўваецца пры гэтым нацыянальны характар мастацкай школы каледжа.

Адрас вучылішча:
г.Мінск, вул. П.Броўкі, 22, 220013
Тэл. 2900923, 2900924, 2900926
e-mail: minskdmv@gmail.com
www.glebovka.com

101